РУ БЕ EN

ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ!

13.11.2023

11 лістапада адбыўся гарадскі конкурс юных майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кола рамёстваў». Агульная тэма конкурсу – «Старажытныя вобразы ў народным мастацтве – наша спадчына».

 

Навучэнка 9 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза А.М. Карасева» Дубінка Таісія прыняла ўдзел у намінацыі «Народная традыцыйная лялька». Ей трэба было зрабіць ляльку «Берагіня». Таісія лёгка зладзілася з заданнем. Яе «Берагіня» вельмі ўсім спадабалася. А таксама журы высока ацаніла працу, выкананую дома. Гэта плоскаснае пано «Матуля». Творчая ідэя працы заключаецца ў тым, што сімвал усяго жывога – гэта Маці. Няма нічога больш высакароднага і прыгожага, чым выява маці, якая засцерагае сваё дзіця.

 

ВІНШУЕМ Таісію і яе настаўніцу, Ваўрынюк Галіну Васільеўну, з высокай узнагародай – Дыпломам I ступені.