РУ БЕ EN

Рэспубліканский конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка 2023"

21.06.2023

           14 чэрвеня 2023 г. адбыўся паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў
«Жывая класіка 2023».

           Сёлета ў творчых чытаннях удзельнічалі амаль 10 000 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй краіны.

           Пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу прадставілі літаратурныя, творчыя шэдэўры класікаў беларускай літаратуры ў сваім выкананні.

            У паўфінальным мерапрыемстве журы змаглі ўбачыць сапраўднае майстэрства чытання, неверагодную любоў да беларускага слова і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства.

            Фінал пройдзе ў рамках Дня Беларускага пісьменства ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці.

     У фінал прайшлі 15 хлопчыкаў і дзяўчынак. Сярод лепшых чытальнікаў Скрыцкі Павел, вучань 6 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №9 г.Брэста", педагог Джыган Вольга Фёдараўна!

Віншуем з творчай перамогай! Жадаем поспехаў у фінале!