РУ БЕ EN

ВІНШУЕМ

01.06.2023

     З мэтаю павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі 26 мая 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў фінал абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў
“Жывая класіка”, прысвечанага Году міру і стварэння.

    92 навучэнцы 1-10 класаў Брэсцкай вобласці, пераможцы гарадскіх этапаў конкурсу, даслалі відэа з выступленнем і спаборнічалі за званне лепшых чытальнікаў.

          Сярод пераможцаў абласнога этапу вучань 6 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Брэста»
Скрыцкі Павел.

Пасля падвядзення вынікаў членамі журы Скрыцкі Павел узнагароджаны дыпломам першай ступені.

Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені абласнога этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які адбудзецца
14 чэрвеня 2023 г. у Мінску.

Віншуем юнага чытальніка і яго педагога Джыган Вольгу Фёдараўну з перамогаю!

Жадаем Скрыцкаму Паўлу поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!