РУ БЕ EN

Жыві і помні!

22.05.2023

      У сярэдняй школе № 32 г. Бреста школе адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Жыві і помні!", у якой прынялі ўдзел старшыня Савета ветэранаў працы ўстаноў адукацыі г. Брэста Бярковіч Алена Васільеўна і член гарадскога Савета ветэранаў працы Міховіч Таццяна Васільеўна.

     Удзельнікі кампазіцыі чыталі вершы, успаміналі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Прагучалі словы падзякі тым, хто здабыў Перамогу, здолеў выстаяць у страшныя ваенныя гады. Хвілінай маўчання аддалі дань павагі ўсім, хто не вярнуўся з той вайны. Госці падзяліліся з прысутнымі сваімі ўспамінамі, расказалі пра пакутныя гады ваеннага жыцця, якія выпалі на долю іх родных і блізкіх. Пажадалі ўсім мірнага неба і спакойнага жыцця. Усе мы, пакуль помнім, жывем!