РУ БЕ EN

Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гульнявой дзейнасці

18.04.2023

14.04.2023 на   базе ДУДА "Дзіцячы сад № 12 г.Брэста" адбылося пасяджэнне кансалтынгавага пункту па тэме: "Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гульнявой дзейнасці".

Актыўны ўдзел у гэтым пасяджэнні прынялі выхавацелі дашкольных устаноў Ленінскага раёна г.Брэста.

У рамках семінара- брыфінгу ўдзельнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны "Знаўцы беларускай мовы", гулялі ў гульню " Неверагодная гісторыя".

У працэсе работы былі разгледжаны пытанні інтэграванага падыходу да фарміравання беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.

 Педагогі мелі магчымасць праглядзець відэа заняткі сваіх калег "Размаўляем і гуляем, нашу мову вывучаем" У рамках семінару, выхавацелі Церанцюк Д.С., Семянюк С.С. падзяліліся з удзельнікамі пасяджэння выкарыстаннем гульнявых метадаў і прыёмаў у рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту.

Толькі гульня здольна даць дзецям цікавасць, сімпатыю да маўленчай дзейнасці. Толькі ў гульні ляжыць творчы працэс "моўных адкрыццяў".