РУ БЕ EN

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, на ёй павінны размаўляць і дарослыя, і выхаванцы

21.02.2023

I ў гэтым зацікаўлены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад № 10 г. Брэста”.

Важнай часткай работы па развіцці беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту з′яўляецца ўзаемадзеянне з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся.

Калі бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе, а выхавацелі і настаунікі ў гэтым дапамогуць і зробяць усе магчымае, каб новыя пакаленні маленькіх беларусаў размаўлялі на роднай мове.

 

 

У ДзУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці 61 "Праменьчык " г.Брэста" у рамках святкавання Дня роднай мовы прайшоў конкурс на лепшага чытача "Мая родная старонка"; стартаваў тэатральны тыдзень. Дзеці старэйшых груп падрыхтавалі тэатральныя пастаноўкі па беларускім казкам для малодшых выхаванцаў.

 

У ДУДА “Дзіцячы сад №6 г. Брэста” прайшло ўрачыстае мерапрыемства прысвечанае Дню роднай мовы “Мова родная – Мова модная! ”. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства сталі музычны кіраўнік і выхавальнікі старэйшай групы.
 Прайшоў паэтычны марафон "Смак роднай мовы" , дзе дзеці чыталі вершы и спявалі песні на роднай мове, танцавалі народныя танцы, гулялі ў беларускія гульні.  Свята дае надзею на шчаслівую будучыню нашай роднай мовы!