РУ БЕ EN

Майстэрня цудаў

13.12.2022

Удзельніцы аб'яднання па інтарэсах «Майстэрня цудаў» ДУА "Сярэдняя школа № 16 г. Брэста" і кіраўнік Ваўрынюк Галіна Васільеўна ў чарговы раз пакарылі модны пастамент!

26 лістапада на гарадскім конкурсе юных мадэльераў «Моднае скрыжаванне» ўвазе гледачоў і журы былі прадстаўлены дзве цікавыя калекцыі адзення. Натхненне для стварэння аўтары, Цімафеева Злата (мадэль «Блакiтная рапсодыя» Дыплом II ступені) і Палюховіч Насця (калекцыя «Абярэгі» Дыплом III ступені), чэрпалі з кнігі «Прыгажосць беларускага касцюма». У аснову пакладзены сучасныя модныя тэндэнцыі і асаблівасці беларускага традыцыйнага касцюма.

Дзяўчынкі не проста скапіявалі народны касцюм, а ўлавілі дух яго прыгажосці: баланс формы, прапорцый, прыёмаў крою, каляровага спалучэння, дэкор ручной работы - вышыўку.