РУ БЕ EN

Восеньскі кірмаш

14.11.2022

9 лістапада ў ДУДА “Дзіцячы сад №3 г. Брэста” прайшла забава “Восеньскі кірмаш”.
Канцэпцыя свята была накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы.
Адкрывалі мерапрыемства гаспадары кірмаша Дзед Лявон і Баба Лявоніха ў беларускіх касцюмах.
Дзеці спявалі беларускія народныя песні, чыталі вершы. Прыгажуня Восень загадвала дзецям загадкі, гуляля у беларускія народныя гульні. А танец “Бульба” став сапраўдным сімвалам восеньскай ярмаркі у дашкольнай установе.