РУ БЕ EN

Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе дыдактычных матэрыялаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры практыка-арыентаванага характару для фарміравання метапрадметных уменняў і навыкаў вучняў, развіцця чытацкай пісьменнасці, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных заняткаў

28.10.2022


У сценах дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 33 г. Брэста" пры непасрэдным удзеле метадыста Буднік А.А. адбылося паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна г. Брэста па тэме "Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе дыдактычных матэрыялаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры практыка-арыентаванага характару для фарміравання метапрадметных уменняў і навыкаў вучняў, развіцця чытацкай пісьменнасці, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных заняткаў".

У тэарэтычнай частцы паседжання ўвазе настаўнікаў было прадстаўлена выступленне кіраўніка школьнага ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Хамічук Г.В. па вышэй акрэсленай тэме. У прамове Галіна Васільеўна вылучыла шэраг істотных для эфектыўнага навучання блокаў: мэты выкарыстання дыдактычных матэрыялаў (далей – ДМ), практыка арыентаваны характар ДМ, прынцыпы распрацоўкі ДМ, этапы распрацоўкі ДМ, класіфікацыя электронна-дэманстратыўных матэрыялаў.


Пасля далучэння да тэарэтычнай часткі праграмы госці школы атрымалі магчымасць быць удзельнікамі адкрытага ўрока па беларускай мове ў 11"А" класе (настаўнік – Мазурок В.А) па тэме "Правілы ўжывання дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых зваротаў". Змест урока, выкарыстаныя метады і прыёмы навучання былі зарыентаваны на ўзнаўляльную дзейнасць вучняў. Спалучэнне разнастайных формаў, метадаў і прыёмаў працы дапамагло вучням прымяніць вывучаныя правілы на практыцы і ацаніць сваю дзейнасць у канцы ўрока, забяспечыла добрую працаздольнасць, бадзёры настрой.
Выхаваўчы аспект прадугледжваў выкарыстанне дадатковага матэрыялу, які садзейнічаў падрыхтоўцы навучэнцаў да ўсвядомленага выбару будучай прафесіі.


У якасці развітальнага слова гучала цытата старажытнага мысляра і філосафа Канфуцыя: "Скажы мне – і я забуду, пакажы мне – і я запомню, дай мне зрабіць – і я зразумею!" Дадзены афарызм утрымлівае ў сабе напамін аб важнасці ведання не толькі тэарэтычнага аспекту, але і практыка-арыентаванага навучання кожнай асобы, што засведчыла актуальнасць узнятай на паседжанні тэмы.