РУ БЕ EN

‼️Знаёмцеся. Малады педагог‼️

15.12.2021
Арэшка Юлія Віктараўна - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Месца працы: ДУА "Сярэдняя школа № 33 г.Брэста".

‼️Знаёмцеся. Малады педагог‼️

Арэшка Юлія Віктараўна - настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Месца працы: ДУА "Сярэдняя школа № 33 г.Брэста".

Педагагічны стаж: 1 год.

Прафесійная дзейнасць: настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Прафесійныя поспехі:

  •  Пераможца раённага этапу VІ Брэсцкага моладзевага форума педагагічных ідэй і рашэнняў "Педагагічны ФЭСТ"" (Дыплом ІІ);
  • Дыплом ІІІ у VІ Брэсцкім моладзевым форуме педагагічных ідэй і рашэнняў "Педагагічны ФЭСТ"";
  • Адзначана Сертыфікатам удзельніка раённай настаўніцкай канферэнцыі па творчасці І. Мележа;
  • Удзельнік літаратурнага конкурсу, арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, "Беларускі салавей" (да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі);

Атрымлівае асалоду ад узаеманавучання з вучнямі, імкнецца даць агонь ведаў, любові і павагі сваім навучэнцам.

На ўроках мовы і літаратуры спалучае праблемны метад навучання з творчым, прымяняе прыёмы візуалізацыі: скрайбінг, інтэлект-карты, "воблакі слоў", чэк-лісты.

Навучэнцы Юліі Віктараўны адзначаны падзякай за ўдзел у раённай алімпіядзе;
узнагароджаны Дыпломам за эсэ "Вялікая Айчынная вайна ў творчасці пісьменнікаў" у калекцыйным выданні "Живая память благодарных поколений" (маецца публікацыя);
з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі раённых літаратурных конкурсаў.

Цікавасці:
Літаратурнае і рэлігійнае краязнаўства, падарожжа, мастацтва, фотаздымкі...

Педагагічнае крэда: «Веды падобныя глыбокаму мору, а я толькі дакрануўся нагамі да яго берага»

Жыццёвае крэда «Кожны дзень пачынае новае жыццё»

Фотогалерея: