РУ БЕ EN

Метадычны фестываль “Сацыяльнае партнерства ўстановы дашкольнай адукацыі, сям’і і соцыуму па пытаннях грамадзянска-патрыятычнага выхавання”

26.01.2023

             23 студзеня ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Дзіцячы сад №10 г. Брэста» адбыўся метадычны фестываль “Сацыяльнае партнерства ўстановы дашкольнай адукацыі, сям’і і соцыуму па пытаннях грамадзянска-патрыятычнага выхавання”

               Калектыў дзіцячага садка ставіць перад сабой мэту: выхаванне і рознабаковае развіццё асобы дзіцяці. Для дасягнення гэтай мэты ўстанова дашкольнай адукацыі імкнецца стаць адкрытай сацыяльна-педагагічнай сістэмай, установай, якая нацэлена на міжасобаснае і групавое ўзаемадзеянне як дзяцей, так і дарослых. Для гэтага адміністрацыяй дашкольнай установыі, педагагічным калектывам наладжваецца цеснае ўзаемадзеянне з соцыумам – рознымі грамадскімі арганізацыяміі установамі, прадпрыемствамі горада.
                Гасцей фестывалю захапілі цікавыя гульні і метадычныя разпрацоўкі ў дадзеным напрамку. Прывітанне выхаванцаў, выступленні супрацоунікаў педагагічнага каллектыва сталі сапраўдным святам для усіх удзельнікаў мерапрыемства.